Бэз духмянай весткаю
Закрануў плячо.
Без пары нявесьціцца
Мілае дзяўчо.
То сядзіць задумліва
З кнігай ля акна,
То на танцы тлумныя
Бегае яна.
То да маці лашчыцца,
Ціхая, як цень,
То імклівай ластаўкай
Хоча паляцець.
То радню аспрэчвае,
То маўчыць паўдня...
Таямніца вечная —
Сэрца глыбіня.
Сьвет, глядзі з усьмешкаю.
Сум дзяўчу лячы.
Са сьлязой няўцешнаю
Цуд свой разлучы.