Бласлаўляю цябе
з прастатою дзіцёнка,
што не дорыць нічога, любві акрамя.
Хай аблашчаць цябе промні радасці вонкай,
ледь тваё я да сонейка ўскіну імя.
Бласлаўляю цябе
з трапятцой маладосці
і жадаю табе абнаўлення ў вясне,
у якой адрадзішся — адразу, да млосці, —
як цябе ліўнем з неба Любоў ахіне.
Бласлаўляю цябе
з раўнавагай сталення,
з моцнай верай — і ты у святлечы ўзрасцеш.
І напоўніш любоўю любое імгненне,
і напішаш пра тое цудоўнейшы верш.
Бласлаўляю цябе
з вышыні даўгалецця.
І жадаю табе жыць гадочкаў да ста
і "славенні" ўжываць як агенчыкі
ў свеце
найсвятлейшага Сонца —
Любові Хрыста.