Усміхнуўся малады друкар.
Кніга, нібы бусел, на руках
Разгарнула крылы, каб ляцець.
Віктар Шніп
“Буслы Скарыны”– вобраз адпаведны,
Адразу хочацца ўдумліва чытаць,
Па друкаваных пёрках умацоўваць веды,
Крупіцы з клёкатам бусліным браць.
У гэтым вобразе – крыло Айчыны,
Святло бярозавых гаёў, дзяцінста след.
У мудрым позірку Францішака Скарыны
Нашчадкам літаральны запавет:
“Любіце кнігі – ведаў там крыніцы!”
Ляцяць да родных ніў асветніка званцы,
Нясуць набыткі друкаваныя, у сталіцы
Гняздоўі ўтульныя яны сабе знайшлі.
Аблюбаваныя калісь мясціны
Ўжо не пакінуць – будуць абжываць,
Каб мы маглі, як некалі ліцвіны
Духоўнай мудрасці набытакі прымнажаць.