Бяссонніца...
********************************
Закіпае ўсё ў сярэдзіне -
Слоў не хопіць перадаць...
Сваё сэрца навярэдзіла -
Што рабіць і што пачаць?
Намалюю ў небе зорачкі,
Палічу іх да адной.
Спяць у лузе перапёлачкі
Пад высокаю травой.
Толькі я не сплю да раніцы
Ды ўгукае сава,
Лупавокая выбранніца
Ночы - вочы й галава!
Прыпыніўся ветрык-вольніца :
Досыць бегаў - спяць усе.
Адпусці мяне, бяссонніца,
Ножкі мерзнуць у расе...
29.08 - 2015г.