Быў месяц май,
усё цвіло.
І нам было лагодна і салодка.
Цікаўнае ж,
нядрэмнае сяло
пра нас пляткарыла са смакам,
аж гуло,
аж сіпла яго глотка…
А мы!..
Жылі мы ў светлых высях —
узняў-ускрыліў душ парыў…
Мы з трапятлівай песняй
жаўранка зліліся —
ён за сялом,
неабыякавым да нас,
малюткай-кропелькай застыў.