Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Быў такі са мной выпадак...

Сярэдняя: 5 (17 галасоў)

У жыцці маім выпадак
колісь здарыўся такі:
з ложка ўранку
ўстаць бы рады,
ды так сціснула бакі —
варухнуцца немагчыма.
Толькі лыпаю вачыма...
Жыць ці не — лягло
на шалі.
Апынуўся я…
ў шпіталі.
Колюць, грэюць,
прасвячаюць…
На што хворы —
не пазнаюць?!..
Запаленне, хіба, кажуць.
Шкіпінарам пяты мажуць,
ставяць банкі мне
на плечы —
метад даўні,
штосць не лечыць…

… Аднаго дня у палату
ўкол зрабіць прыйшла
сястрычка.
К яе беламу халату
пацягнула прытуліцца.
Зазірнуў я ёй у вочы —
немачы як не было!..
Вось бы шчасце —
ўдзень і ўночы
мне б глядзець у іх святло!..

Як красуня ружа-кветка,
медсястрычка ля мяне…

… Я цяпер даўно ўжо —
дзедка,
а яна ўсё сніцца мне…