Бывае, часам вельмі трэба Прачуцца стомленай душой, Што самы мілы ўскрайчык неба — Над хатай бацькавай старой. Як сон — бясхмарны, сіні-сіні, Бы ў жыце спелы васілёк… Ускіну толькі ўвысь вачыма — І ён мне бачыцца здалёк.