Шчаслівым я хадзіў ўсяго тры дні
Тры дні з вялікім, радасным адчаем
Гарэлі нашы вочы, бы агні,
І ўсе тры дні мяне паіла чаем.
А чай той горкі мёдам мне здаваўся,
Салодкім мёдам, п’яным, нібы хмель.
Пачуццямі мой розум напаўняўся,
І шчок тваіх кахаў я акварэль.
І хмель той па ўсім целе разліваўся
І шызым туманом мне вочы засцілаў…
Імгненне… Пацалунак… Я прызнаўся…
Я ахмялеў ад шчасця, я прапаў…
***
Прайшлі тры дні… Няма ўжо больш адчаю –
Быў выпіты апошні кубак чаю.
21.11.2009