Чаму я не паэта?
А троху так, пісака.
Не маюць моцы словы.
І рыфмы - небаракі.
Ня тыя што ў іншых,
Нязграбныя, крывыя.
Няма вышы, палёту.
Што цягне качка шыю.
Хістаюцца, трасуцца.
А просяцца на волю
Адно з адным усё б'юцца.
Стрымаць я іх ня здолеў.
Зламалі агароджу.
І вось і зноў сабака!
Чаму я не паэта?
А троху так, пісака.