Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чарга

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Лёс хітра круціць шуры-муры,
I што ён толькі не вярзе...
Жыцьця палову, як прыдурак,
Я мёрз і сьмягнуў у чарзе.

Калі ж каўтнуў глыточак волі
I кінуў позірк з-пад павек,
То сам сабе сказаў: «Даволі...
Ну што ж ты, мілы чалавек?»

Туды, дзе зноў натоўп тупоча,
Глядзець я нават не магу.
А лёс мяне і зараз хоча
Загнаць у нейкую чаргу.

Я праглыну любую казку,
Хоць не паверу ёй, ані...
Але ў чарзе стаяць па ласку?!
Ня буду!
Божа, барані...