Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чарга жаданняў

Яшчэ не ацэнена

Чаго хацелася ў дзяцінстве?
Дарослым стаць жадаў бясконца,
Жыць дабрадзейна і ў адзінстве
З сябрамі ды ў сваёй старонцы.

Юнацтвам марыў аб каханні.
Праводзіў добры час вясновы
Пад старым клёнам у чаканні,
Дзе палкія ёй мовіў словы.

Жывуць прызнанні на паперцы,
Настаў час слаўнай маладосці.
Я марыў працу мець да сэрца,
І хату поўнілі каб госці.

А зараз марыцца аб лепшым,
Каб не хварэлі тата й маці,
Чытаць сябрам дзяцінства вершы
Ў сваёй, з сям’ёй вялікай, хаце.