Пад,язджаю да радзімы,
Вось і Сцвігі берагі,
Дзе і улетку, і у зімы
Ты, мой бацька дарагі,
Тут рыбаліу адмыслова,
Закідау цянёты у вір,
Я ж - вітау цябе з уловам,
Запрашаючы у Мазыр.
Ты аднеквауся: хай потым,
Шчэ работы дома шмат,
Трэба вунь заняцца плотам,
Хлеу паслаць у парасят,
Ды і пчолы - тыя ж дзеці,
Уцячэ, крый божа, рой,
А у мяне ж пустуюць клеці
Дзве, што згінулі зімой...
Кідау жартам шапку вобзем,
Нібы грэх здымау з сябе:
- Так і быць, прыеду увосень
Падлячыцца да цябе.
Вось ужо каторы годзік
Ля магілкі шэпча сын:
- Чуеш, тата, на Заброддзі
Мёдам пахнуць верасы...