Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЧУЛЛІВЫ СВЕТ

Яшчэ не ацэнена

ЧУЛЛІВЫ СВЕТ

Як змог ты сатварыць каханне,
Прыдбаць хоць некалькі сяброў -
Знаць выканаў наканаванне,
Дарогу да сябе знайшоў.

Суетнае жыццё плыве дзесь збоку
Няма ніякай справы да мяне,
У поўнай цемры не убачыць воку
Бязглуздзіцу ва ўзведзенай сцяне.

Па-за сцяной яны, я тут - шчаслівы,
Свет створаны мяне не абмане -
Даверлівы, адданы і чуллівы,
У колерах убачаных Манэ.