Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чужыя людзі сцішна адыходзяць...

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Чужыя людзі сцішна адыходзяць
У вечнасць, у падступную імжу,
Душа мая тужліва калабродзіць,
Услед жалобным ценям іх гляджу.
Старыя твары, маладыя твары...
Любімыя. Нелюбыя. Чые?
Хто з попелам астыглым, хто з пажарам...
I ўсё ж іх мне пякуча не стае.
Хто поўначчу пайшоў, хто на світанні,
Калі шчымлівы золак б'е ў званы,
Хто місію закончыў, хто — пытае,
Ці дажыве да цёплай сівізны.
Кружляе лістапад у цёмным лесе,
I ў танцы дрэў тужліва-залатым
Маўкліва памяць травы перакрэсліць
I стане ўзірацца з нематы.
I толькі часам шараю гадзінай
З няпамяці прарвецца нечы лік,
Як любы, як апошні, як адзіны,
Як вытанчана-ясны маладзік.