Увага!
Яны знікаюць!
Але… не чуваць набату.
Паўсюдна
вёскі кана´юць.
Глядзяць асуджана хаткі.
Каго вінава´ціць,
эх-ма,
у такой вось
няўмольнай згу´бе?
Угрызаюцца ў зрубы й стрэхі
драпежнага часу зубы.
Зарэчча. Прудок. Заба´ва.
Палоева. Гу´та. Бу´да.
У іх гаманлівага “заўтра”
не будзе…
Не будзе.
Не будзе.
Шматтомнік
друкуй адразу
(чытаць толькі будзе няпроста)
з адчайна-тужліваю назвай
“Чырвоная кніга. Вёскі”