Чырвоны ходнік пасярод святлынь-пакою,
Ступлю па ім да зменлівага шчасця.
Адкуты мосенж на мае запясці,
А на яе — Хрыстовае прычасце.
Чырвоны ходнік пасярод святлынь-пакою,
Хадзіць па ім дазволена абраным.
Атрута змовы на маім каханні,
А на яе — Хрыстовае прызнанне.
Чырвоны ходнік пасярод святлынь-пакою
Лёг ад мяне і да яе памкнуўся.
Ад мае помсты болей не ратуйся,
I ад яе — даўно ўжо Бог злякнуўся.