Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чытанка для малечы "Па вершыку штовечар" — "Вучанiца"

Сярэдняя: 3.2 (5 галасоў)
Бабуля ўнуку дагаджала — у школу нават з iм гуляла: як семкі, "шчоўкала" задачкі, пакуль "настаўнік" чмякаў жвачкай, пасля пісала сачыненні і напявала песню з "пення". Чарціла нешта, малявала, каб "зарабіць паболей балаў". І нават контурныя карты штрыхоўкай чыркала упарта. Яе ж "вучыцель-вучанятка" лагодна ставіў ёй дзявяткі і частаваў смачнЫм пячэннем — "за перамогi ў навучэннi". Бабуля толькі праз паўгода ўцямiла: "кнопік" ейны — шкода. Хоць і гаворыў: "Веды — сіла!", ды насамрэч яна рабіла за вынаходлівага Ваню... яго дамашнія заданні. 7.12.2014Kids Clothes