Да мяне завітала надзея
З летуценняў дзявочых і мар,
Млын пачуццяў усё меле і меле,
І кладзецца ўсмешка на твар.
Да мяне завітала надзея –
Пырханула ў душу матыльком,
Сэрца быццам ляціць на арэлях,
І пранізвае скрозняком.
Да мяне завітала надзея
Легкім воблачкам з сінявой ‒
І бязважкасцю поўніцца цела,
Ветрык круціцца над галавой.
Да мяне завітала надзея,
Невялічкім духмяным лістком –
І душа ад натхнення хмялее,
Напаўняецца цуда-радком.
Да мяне завітала надзея
З летуценняў дзявочых і мар,
Млын пачуццяў усё меле і меле,
І ўсмешлівым робіцца твар.