Не мае дабрыня ні часу, ні прасторы:
Яна патрэбна ўсім заўсёды і паўсюль.
Як коратка кіты жывуць без мора,
Так мы жывем, яе няма пакуль.
За моманты прамень святла знікае.
Ў жыцці яго запоўніць сумны мрак.
Далей што? Не жыццё, а існаванне
Тваё і іншых цёмных небарак.
А ты зрабі, каб быў прамень твой вечны,
Каб ён не каштаваў якіх манет!
Ты станеш назаўсёды чалавечным.
І асвятляць ты будзеш цэлы свет.
Твайму дабру не трэба громкай славы,
Бо дастаткова ў сэрцы цеплыні.
І атрымаецца тады дабро сапраўдным.
Тады не згасне промень дабрыні!