Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дождж

Сярэдняя: 4.2 (11 галасоў)

Плывуць дажджавікі,
сінеючы ад золі.
Плыве асфальт, які
не плыў дасюль ніколі.

Плывуць з-пад ног масты,
плыве трава з газонаў…
Плыве жывы гальфстрым
прамоклых парасонаў.

І косы з-пад рукі
сплылі табе на плечы.
І дзень плыве, які
стаў напалову вечарам.