Зоркі на павеках
Я сатру слязамі,
Быццам у чыстых рэках
Я плыву начамі.
Хочацца забыцца,
Думаць летуценна,
Мо і памаліцца
Аб душы ўсім целам.
Марыць аб прыгожым,
Вечным і надзейным,
Аб жыцці ранейшым,
Будучым і дзейсным.
Аб любві нязгаснай,
Шчодрай на ўсіх працы.
Аб Зямлі сучаснай,
Мове ўсіх нацый.