Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзе разам мы...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ты ад мяне за сотні кіламетраў,
Але шукаю ў цемры позірк твой,
Тваёй пяшчоты цёплая паветра
І сонечны праменісты настрой.

Я для цябе звычайны незнаёмы.
Ты для мяне, як казачны анёл,
Што распраўляе крылы, як знамёны
Нясе па свеце шчасце і любоў.

Маё жыццё і сэнсу ўжо не мае,
Калі цябе не бачу я крыху.
Ад сэрца боль кавалак адрывае,
І, як шальны, кідае ў дрыгву.

Пабыць з табою ўсяго хвілінку,
Ты б зразумела, хто я і які.
Каб прабліскнула паміж нас іскрынка,
Распаліць што агонь на ўсе гады.

На ўсё жыццё, на кожнае імгненне,
На кожны позірк, ўздых і ўспамін.
І кожны дзень нібыта адраджэнне,
Дзе разам мы, і я ўжо не адзін...