Засцілаецца далеч туманам,
Засціць вокны сумота ў жальбе.
Дзе ты, мой дарагі і жаданы,
Як знайсці мне на свеце цябе.
Ападаюць снягі маладыя,
Нібы мяккую сцелюць пасцель.
Толькі ты скажаш словы мне тыя,
Жыць з якімі святлей і прасцей.
Толькі ты, толькі ты... Але дзе ты?
На якое святло я лячу?
He збываюцца сны і прыкметы,
А пра мару я горка маўчу.
Засцілаецца далеч туманам,
Засціць вокны сумота ў жальбе.
Дзе ты, мой дарагі і жаданы,
Як знайсці мне на свеце цябе?