Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Едуць маладыя

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сонца высіць над вёскай,
Як вясельны каравай.
— Едуць, едуць! — пагалоска
Паляцела з краю ў край.

Песьняй даўняй сьвет абуджан —
Пастараліся сваты.
Па дарозе, нібы ў бубен,
Б’юць зацята капыты.

Чорнай хмаркай — коней грывы,
Вэлюм — птушкай трапяткой.
Тройка коціцца імкліва
Заінелым бальшаком.

Ім дваім ня страшна сьцюжа.
Ім бы так ня дзень — гады.
Маладая рдзее ружай,
Ясны месяц— малады.

Вы мяне прабачце, людзі,
Ды ў вазок бы сеў і сам...
Каб аж сэрца рвала грудзі.
Каб аж полаз — напалам!