Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Едзе хмарка

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Едзе хмарка-ўсюдыход,
едзе
з захаду на ўсход.
Не спыняецца нідзе,
дождж
у кузаве вязе.

Гром вуркоча,
як матор.
А наперадзе –
затор.
Там сышлося хмараў шмат –
ні наперад,
ні назад.

Збоку
выплыў самазвал,
бліскавіцай
б'е сігнал:
- Налячу,
загрукачу,
бо спыняцца
не хачу!..

Усюдыход
зусім памалу
чырк –
па борце самазвалу.
Тут з нябёсаў
як ліне
на цябе ды на мяне!..

- Вецер-міліцыянер!
Мы чакаем
хуткіх мер…
Свішча вецер у свісток:
- Хмара, ўперад!
Хмара, убок!..

І заззяў
на ўвесь прастор
сонца жоўты святлафор.

Самазвалы,
ўсюдыходы
аддаляюцца за лес,
і для добрае пагоды
вызваляецца праезд.