Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ёсць толькі новы час...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ёсць толькі новы час
З кожнай першай пралескай,
З першым промнем над
Росным пералескам.

Ёсць толькі новы час
З кожным першым каханнем,
З першаю зоркай над
Першым горкім расстаннем.

Ёсць толькі новы час
З кожным коласам першым,
Як і з вянком славы над
Кожным жывым і памершым.

Ёсць толькі новы час:
Былы — яго аснова, —
Часу старога няма,
Спрадвеку ён — толькі новы,
Як згодзен таксама я з тым,
З чым кожны, напэўна, згодны:
Ёсць толькі новы час,
Які заўжды пераходны.