Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Есць у нашых душах успаміны"

Яшчэ не ацэнена

"Есць у нашых душах успаміны"
----------------------------
Есць у нашых душах успаміны
Пра куток маленькі на зямлі
І плывуць,плывуць да той радзімы
Нашы думкі быццам караблі...

Пастарэўшы дом стаіць каля дарогі
Пад страхою ластаўкі гняздо
Тут яны бацькоўскія парогі
І маленства на мяне глядзіць у акно

Залаціцца колас на палетках
Васількоў,рамонкаў дзіўны пах
Пчолкі і шмялі снуюць па кветках
Песню заспяваў нябачны птах

Тут мая радзіма,пад крылом бусліным
У вянку азер,у стужках рэк
Свой куточак любы і адзіны
Памятай жа,кожны чалавек!