Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гадзіннік адлічвае...

Яшчэ не ацэнена

Гадзіннік адлічвае года імгненні астатнія.
Яшчэ пяць хвілін — і куранты дванаццаць праб'юць.
І, келіх шампанскага ўзняўшы, на міскі салатныя
увагу звярне навагодне настроены "людзь".

І ёлка міргне, і запахне хурмой, мандарынамі,
і шчасця вазок пажадаем адзін аднаму...
А ў гэтую ж ноч (ці не ў нас, беларусаў, за спінамі?)
пачвара-вайна вычвараецца: "Свет узарву!"

Ратуюцца дзеці ў падвалах ад смерці — не вынайсці.
Ўчарнеўшыя мамкі хаваюць сыночкаў-салдат....
О, як не хапае нам, людзі, любові і літасці!
Хоць цяжка паняць, хто ў жудоце такой вінават.

Стаіць на парозе Наступны — чарговы —
шаснаццаты.
Не ведае нават, заходзіць, як звыкла, ці не.
Паклічам яго, каб не збег, не застаўся ў пятнаццатым.
І скажам рашуча: "Не быць — аніякай! — вайне!"

Хай мірнае неба — паўсюль! — расцвітае світанкамі!
Хай дзеці смяюцца і... сонца, зірнуўшы на іх!
Хай ліпы растуць і галёкаюць птушкі над ганкамі.
І будзе ў нас радасць — адзінае шчасце — на ўсіх!