Бяры за нуль няшчырыя памкненні.
Памнож на эн прызнанні з сямі нот.
Імгненне -
Вось табе і год.
Год вершаў, шчырасці, натхнення,
Няўтульнасці, мурашак ды прыгод.
Ты ўяўляеш? Год!
А тое месца свету,
Адкуль пачаўся гэты карагод,
Як і раней, наш мікра-пуп Сусвету.
Мне ўтульна ў літасці сёлеташніх грымот.
Мне цепла і бяспечна ў новых людзях.
Сыйшоў у нябыт мой з сораму канвой.
Я тут калісь сказала СТАРТ пачуццям.
І тут жа адпускаю на пакой.