Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Горад да Новага году бяжыць"

Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)

"Горад да Новага Году бяжыць.."
Горад туманны,сумны і сонны
Ноч накрывае далоньню сваей
Свет паміж пальцамі жоўта-аконны
Белых сняжынак кружыцца рой
Снежань гуляе паміж дамамі
Ціха вакол,ні душы
Мяккі ,пушысты снег пад нагамі
Крокі не чутны ў цішы
Там,за сцяною,дзенныя справы
Бачаць салодкія сны
Снегам засыпана ночка глухая
Снежань гартае апошнія дні
Горад прачнецца чысты і белы
Толькі б дажджу не было
Вецер павее ціхі, нясмелы
Жменю сняжынак кіне ў акно
Вось і запахла елкай смалістай
Бляск навагодні Ў вітрынах стаіць
У сумяценні,такім урачыстым
Горад да Новага году бяжыць.