Браць, сястра, зь мяне прыклад
У ва ўсім ня трэба,
Бо любіў дзяўчатак шмат
Хай прабачыць неба.
Што з таго каб ня любіў?
Ня знаў асалоды?
І ім шчасця б ня дабыў
У маладыя годы.
Жыў бы сам сабе савой
Ды карпеў у домі.
Лепей зь белай галавой
Ў сені ці саломі.
Хараство багінь міне
Як вясною кветкі,
Можа ўспомняць дзесь мяне
Чые-небудзь дзеткі!
Бог усім любоў дае
Бо ён літасцівы!
А мае ці ня мае-
Хай жывуць шчаслівы!
Хай растуць! Сабе й другім
Шчасцейка прыносяць!
Хай даюць дабро жывым!
Мертвыя ж ня просяць.
23.10.2012