Ішоў Настрой бадзёра
вулкай звычнаю
майскім шчодрым небам
аблакічаны,
рабаціннем сонечным
абвеснены
жаўручыным пошчакам
апеснены.
У заплечніку ён нёс падзяк
абвешчанасць,
усіх напояў хмельных
перамешанасць,
шпаркіх дум вар’яцкую
арэлістасць
і надзей раптоўную
асмеленасць.