Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каб праменна жылося

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Зарані ў маё сэрца надзею,
Каб заўсёды яна мяне грэла —
І ў шалёную злюку-завею,
І калі сум спародзіць залева.

Падаруй мне хоць крыху пяшчоты,
Можа, чуцца не буду адзін,
Перастане рваць душу самота
І пужаць завываннем камін.

Каб праменна жылося, не горка
І зусім сэрцам не скамянеў —
Стань загадкавай, казачнай зоркай,
І штовечар запальвайся мне…