Шэра-мокры асфальт Нагадаў зноў цябе, Парасонаў скрыжаль Закахалі ў цябе.
Беглі мы пад дажджом, Абдымаў ты мяне. Сэрца білася шклом, Бы бакал па сцяне.
Ледзь-ледзь цягнецца час, Хочаш быць ты другім. А я мару падчас, Каб ты быў зноў маім.