Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кахай мяне

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Кароткі, кажуць, век дзявочы,
Ды колькі вёснаў ні міне,
Не апускай тужліва вочы -
Назло гадам кахай мяне.
Кахай, хоць я не кучаравы
І палысеў, як мае быць,
Бо і такім я маю права
І быць каханым, і любіць.
І хоць пражыў я ўжо даволі,
Але ж якія там гады,
Калі яшчэ карціць у полі
Упасці ў гушчу лебяды.
Мне ад цябе не трэба многа :
Прад Богам і перад людзьмі
Сустрэнь мяне каля парога
І, як калісьці маладога,
Ужо старога абдымі.
А стану як зусім бяззубым,
Агіду ў сэрцы не гадуй -
Калі не надта буду любы,
То хоць бы толькі пашкадуй.
А я табе за ўсё за гэта,
Адпавядаючы гадам,
Такой жа адплачу манетай:
Ля цёплай грубкі месца дам.