Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі ты знік...

Сярэдняя: 4 (6 галасоў)

Калі ты знік з вачэй так хутка,
Калі паехаў так імкліва,
То сэрца сціснулась ад смутку
І свет увесь мне стаў нямілы.

Так лёгка ў нас лілась размова,
Так многа я сказаць хацела,
Але тут нейкая трывога
У тваё сэрца прыляцела.

Паехаў ты.Павёз з сабою
Той цяжар і дакор у сэрцы.
І зноў душа ў неспакоі,
І зноў няма ў каго сагрэцца.

Твой смутак у вачах мне сніцца,
Ты радасці даўно не бачыў.
Ты так хацеў ужо адкрыцца,
А жорсткі лёс усё перайначыў.

Я кожны дзень жыву ўспамінам,
Я кожны дзень званка чакаю.
Сабе прызнацца я баюся,
Што зноў усім сэрцам я кахаю.

Кахаю я!І свет іскрыцца!
Натхненне напаўняе грудзі!
Чакаю я.І мне не спіцца.
І мару я,што з намі будзе...

Так хочацца цябе ўбачыць,
Так хочацца пабыць з табою,
Так хочацца цябе паслухаць,
Сагрэць сваёю цеплынёю.

Цяплом душы сваёй і сэрца
Вярнуць у вачах іскрынкі шчасця.
І весялосць вярнуць,і радасць,
Закрыць сабою ад нянасця.

Я б да жыцця цябе вярнула,
І твае думкі паяснелі б.
Жыццё напоўнілась бы сэнсам
І дні,як птушкі,паляцелі б.

Свабодна,з радасцю,з надзеяй
На свет ты глянуў бы,мой мілы,
Бо ты адзін такі ў Сусвеце,
Ты малады!Ты маеш сілы!