Калі ў вёсцы маёй
паміраюць дзяды,
У сэрцы маім
абрываюцца струны.
I дні, быццам чорныя труны,
Калі ў вёсцы маёй
паміраюць дзяды.
Тады замаўкаюць
птушыныя спевы,
I сонца на момант
згасае тады,
I падаюць долу
пакутныя дрэвы,
Калі ў вёсцы маёй
паміраюць дзяды.
Апошняга маршу
жалобныя гукі...
He гэткія маршы
ім гралі гады!
...Рана-рана
сталеюць унукі,
Калі
паміраюць дзяды.