Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каляровая стужка

Яшчэ не ацэнена

Ведай, мне будзе значна лягчэй,
Бо цяпер я не ўбачу вачэй,
Гэтых светлых і сініх тваіх.
Бо ніколі не быць удваіх.
Ты ідзі, не глядзі на мяне.
Вобраз твой у душы не кране
Неўмольная чэрствасць часоў,
Серабрыстасць маіх валасоў.
Не зачэпіць усмешку тваю,
Успамін не аддам у баю,
І ахвярай не стане вясна,
Дзе сышліся з тобой, ты і я.

Хай здаецца нясцерпным твой боль,
Не мяняй ты яго на спакой.
І ў гульні са мной не гуляй.
Не сустрэнімся – ну дык бывай.
Каляровая стужка ў руках.
Занясе яе вецер пад дах.
Яна там застанецца, пакуль
Будзеш мроіцца мне адусюль.
Ты знайшоў сабе лепшую, так?
Я жадаю вам шчасця, аднак.
Хай шансуе ва ўсім па жыцці,
Будзе радасна разам ісці.