Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калыханка

Яшчэ не ацэнена
Добрай ночы, мой малыш! Ты яшчэ адзін не спіш… Прытуліся да матулі, Каб суседзі не пачулі. Гулі-гулі, гулі-гулі Ты адзіны ў матулі. Кацяняты ўжо спяць, Іх у кошкі ажно пяць. Мурка іх прыгрэла поўсцю І мурлыча песню ноччу. Гулі-гулі, гулі-гулі Ты прыгожы ў матулі. Сон схаваў і сонца з неба, Значыць так яно і трэба. Кожны зможа адпачыць, Каб назаўтра дзень пражыць. Гулі-гулі, гулі-гулі Засынай хутчэй, сынуля. Хай прыемным будзе сон, Казак прынясе шмат ён. Пажаданні твае здзейсніць, Усё дрэннае закрэсліць. Гулі-гулі, гулі-гулі Спі, маленькі мой сынуля. Predator 18 x Pogba FG