Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калыска ўспамінаў...(маёй роднай вёсачцы Градзянка)

Яшчэ не ацэнена

Калыска ўспамінаў...(маёй роднай вёсачцы Градзянка)
*****************************************
Мой родны, непаўторны, мой адзіны
Куточак, дзе вучылася хадзіць.
Плывуць няспынным клінам успаміны -
Даюць жаданне дыхаць мне і жыць.

Тут басанож хадзіла росным ранкам,
У зорнай люльцы гушкаў мяне лёс.
Тут мовай роднай песціла Градзянка.
Душу гаілі позіркі нябёс.

Да мамы бегла сцежкай васільковай,
А вецер лашчыў твар і валасы
І маміны задумлівыя словы
У рэшаце вясёлкавым насіў.

Калыска мая зорная - Градзянка:
Мой першы позірк, першы крык і крок..
Дзіцячых успамінаў калыханка,
Блакітнавокі ў полі васілёк...
29.03 - 2016г.