Дзень — як прыгон,
Ды нарэшце міне,
Я прычакаю жаданую госьцю.
Ночка кароткая любіць мяне,
Лашчыць і шэпча нязнанае
штосьці.
Толькі цяпер адчуваю сябе
Вольным,
Як неба,
I ў думках, і ў слове.
Зерне спакусы радок мой дзяўбе,
Кроплі самоты даверліва ловіць.
Цуд існаваў ці яго не было?
Радасьць зарана сьпяшаецца
ўпрочкі.
Вочы асьлепіць чужое сьвятло,
Ды не сурочыць кароткую ночку.