- Вы паспелі?
- Мы паспелі!
- Вы паселі?
- Мы паселі!
І адразу
паляцелі
на вясёлай
каруселі.
Аж за трыдзевяць
зямель
занясе нас
карусель!
Зашасцелі
побач шаты.
Мы ляцім
усё хутчэй.
Дзе там мамы,
дзе там таты?
Ані твараў,
ні вачэй…
Па нязведанай
арбіце
проста ў космас
мы ляцім.
Паглядзіце,
паглядзіце –
сонца блізка
ўжо зусім!
Вышыню
палёт дае мне.
Але зноў
зямля заве.
Пасля космасу
прыемна
паваляцца
на траве.