Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

кава ў ложак...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Кава ў ложак...
*******************************
- Як хлушу, пакарае Божа, -
Сястра тэлефануе ўчора, -
Прыносіў каву мне ў ложак.
Ну, не паверыш, сам Кіркораў!

Такі галантны і прыгожы,
А кава ў кубачку з каёмкай.
Паглядам ён мяне стрыножыў -
Ажно зрабілася няёмка.

Скажы, Філіп, чаго прыліп
Ты да мяне вачыма?
Ды тут мой сон раптоўна знік -
Храпе Фядос на спіне.

- Ах, Рая, Рая, - ёй кажу, -
Не вер такому міражу!
Фядос твой, праўда, не спявак,
Паспаць вялікі ён мастак.

Але заўжды з табою побач,
Хоць спіць да раніцы ўпокат.
А мець такога, як Кіркораў,
Не абярэшся, дзеўка, гора.
14.11 - 2015г.