Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хатынь, Чарнобыль і Няміга

Сярэдняя: 4 (6 галасоў)

Хатынь, Чарнобыль і Няміга -
Адчай і слёзы херувіма,
Пакуты й боль людзей, народу,
Да смерці ў вечнасць шлях-дарога

Хатынь, Чарнобыль і Няміга -
Чаканне маці свайго сына,
Труна на тысячы галоваў,
Жалоба сэрцаў, уздым да Бога

Хатынь, Чарнобыль і Няміга -
Пякельны подых, твар агіды,
За грэшны час нам пакаранне,
Дарунак смерці - ратаванне

Хатынь, Чарнобыль і Няміга -
Усё ты вынесла, Радзіма,
Агонь і атам, цісканіну,
Дзіцячы крык і страляніну

Хатынь, Чарнобыль і Няміга -
Памылкі нашы, нашы хібы,
Жывых малітвы па памерлых,
Ікона тысячам палеглых

Хатынь, Чарнобыль і Няміга -
Абліччы д'ябла ва ўспамінах,
Адказ на многія пытанні,
Пра сілу смерці і кахання