Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кім стаць мне

Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)

Кім стаць мне?
Палякам ці рускім?
А мо запісацца ў жыды?
Абрэзаць па самыя вушы.
Каб ужо на вякі, назаўжды.
Каб дзеці мае не хісталіся,
Ня чулі пытанняў:"Ты хто?"
Яно ж і ніхто не цікавіцца,
Пляваць у які цвет паліто.
Але ж покі розум трымаецца,
Тутэйшым быць Гонар і то.
І так! Я памру Беларускім.
Андрушэвічам.
Калі што.