"Кінутая сядзіба"
Стаіць хата а над ей
Сумна ветры веюць
Хмары ходзяць,дождж ідзе
Тут ні жнуць ні сеюць
І з дакорам глядзіць хата
Хто ў гэтым вінаваты?
Дах прагнуўся,трэснуў комін
Паваліўся плот
Не чуваць людской гаворкі
Не снуе народ ...
Дзе ж вы людзі,дзе вы дзеці?
Параскідвала па свеце
Не відаць цяпер сцяжынкі
Двор парос травою
У агародзе крапіва побач з лебядою
І няма гаспадара
Дзесьці на пагосьце
Рэдка птушка ненарок
Завітае ў госьці
За хлявом глядзіць маркотна
Састарэлы сад
Разбрыліся па ўзмежку
Чэзлых вішань рад
Стаіць хата-небарака
Стаіць нездаецца
Дожджык пройдзе і слязой
На зямлю пральецца...