Колер памяці сіні і белы... Так пра Вас лёгка мне ўспамінаць! Неба яснае зоркамі спела, Адлівала ў снягах давідна. На марозе звінелі яліны, Пакідалі завеі кругі. I згаралі, як знічкі, хвіліны. Тая ноч — са святла і тугі.
Колер памяці белы і сіні...