Не прыкмеціу, як збялелі скроні,
Не збагнуу, як дзеці узраслі,
Не адчуу, як матчыны далоні
Да нябёсау думкі узняслі.
З бацька не паспеу нагаварыцца,
Не удалося зберагчы любоу,
Ды й вадой крынічнай наталіцца
Не паспеу за гэтулькі гадоу.
Госпада жывога не убачыу,
Лепшых сябрукоу не зразумеу,
Не хапіла розуму, няйначай,
А інакш бы грошай многа меу.
Не збагнуу, не здолеу, не прыкмеціу,
Не удалося, не паспеу, не змог...
Колькі ні жыві на гэтым свеце,
Не адчуеш, што і жыу - дальбог!