Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На краi

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Ні аб сустрэчы болей не малю,
ні аб расстанні болей не пытаю.
Прашу без болю ... з ціхае "люблю"...

на краі...

невекавечнай вечнасці й таго,
што абрывае повязі зямнога:
прыміце ласку сэрцайка майго

і словы

маей жальбы і жалю, што не я
цяпер за Вас адбуду ўсе гароты.
Хай напаслед сагрэе Вас мая

пяшчота.

І растрывожыць кропелька цяпла
і акіян самоты развітальнай
тае любві, што ў вечнасць перайшла

фатальнай.

20.02.2020