Кружляе вуха Галяктыкі
І чуе з даляў сьвятло,
Як дзесьці новыя мятлікі
На зёлках сушаць крыло,
Як у стаўку апалонікі
Гадуюць лапы свае,
І як вужака тоненькі
Паблізу колцы віе,
Як шчэраць зубы айсбэргі,
У неба плывучы,
І кляцаюць клюшнямі крабікі,
І гаснуць у моры зьнічы,
Як поўняць шчоку яблыкі
Як танчаць пазванкі,
Й вянкі сплятаюць д’яблікі
Нам зь лініяў рукі...